BE RU EN

Якія курсы валют устанавілі абменнікі на доўгія выходныя

  • 8.03.2024, 15:37

Актуальная інфармацыя.

Даляр на гэтым тыдні пераважна таннеў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Паглядзелі, якія курсы валют устанавілі абменнікі на выходныя, піша zerkalo.io.

Вышэй за ўсё курс продажу банкамі даляра - 3,25 рубля (“Банк БелЗЭБ”), а ніжэй за ўсё - 3,213 рубля (“БСБ Банк”, “РРБ-Банк”).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.

Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў "Парытэтбанк", "РРБ-Банк", "Статусбанк" – 3,205 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,555 рубля ("Белгазпрамбанк"), а ніжэй за ўсё - у "РРБ-Банк" (3,515 рубля).

Еўра больш выгадна здаваць у "БНБ-Банк", "Статусбанк" — 3,505 рубля.

Курс пакупкі банкамі расейскага рубля вышэй за ўсё ў "РРБ Банку", "Тэхнабанк" — 3,51 рубля за 100 расейскіх рублёў.

Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,58 рубля за 100 расейскіх рублёў ("Банк БелЗЭБ"), а самы нізкі - 3,519 рубля ("Статусбанк").

Апошнія навіны