BE RU EN

Лукашэнку зноў стала дрэнна на парадзе ў Маскве

  • 9.05.2024, 17:34

Па Краснай плошчы яго вазіў электрамабіль.

Расейская журналістка Ксенія Сабчак звярнула ўвагу на тое, што Лукашэнкі не было ў асяроддзі прэзідэнтаў, якія ішлі ўскласці вянкі да магілы Невядомага Салдата ў Маскве.

Беларускі дыктатар з'явіўся ў апошні момант. Журналістка мяркуе, што Лукашэнку падвёз электрамабіль, як гэта было летась.

Нагадаем, год таму Лукашэнка не змог прайсці разам з Пуціным ды іншымі гасцямі Крамля ў Аляксандраўскі сад, дзе знаходзіцца магіла Невядомага Салдата. Беларускі дыктатар папрасіў у Пуціна, каб яго адвёз туды аўтамабіль. Потым Лукашэнка знік з інфармацыйнага поля.

Апошнія навіны