BE RU EN

Момант выбуху на Шаганарскай ЦЭЦ у расейскай Тыве паказалі на відэа

  • 6.03.2024, 15:04

Траціна горада засталася без цяпла ў 22-градусны мароз.

Выбух на Шаганарскай ЦЭЦ у расейскай Туве патрапіў на відэа. Гэта адбылося раніцай 6 сакавіка.

Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал SHOT.

Шаганарская ЦЭЦ знаходзіцца ў расейскай рэспубліцы Тува. Як паведамляе губернатар рэгіёну, выбух нібыта адбыўся ў адсеку цеплападачы, размешчаным асобна ад кацельні. Дзяржаўныя расейскія СМІ пішуць, што адбылася дэтанацыя вугальнага пылу.

Пасля выбуху на ЦЭЦ пачаўся пажар. Расейскія СМІ паўтараюць, што нібыта ў выніку інцыдэнту пацярпелі 23 чалавекі. Частка з іх была шпіталізаваная, некаторыя ў цяжкім стане.

Паводле слоў губернатара, цеплазабеспячэнне ў Шаганары прыпыненае, там прагназуюцца маразы да -12 градусаў, а ноччу да -22 градусаў. Без цяпла засталося блізу 4 тысяч чалавек. Усяго ў горадзе пражывае больш за 12 тысяч чалавек.

Апошнія навіны