BE RU EN

Прапагандыст Шарый заявіў, што яго спрабавалі забіць у Гішпаніі

  • 6.03.2024, 14:48

Аўто нібы абстралялі.

У сераду, 6 сакавіка, прарасейскі блогер і падазраваны ў здрадзе Украіны Анатоль Шарый заявіў, што невядомыя напалі на ягонае аўто са зброяй.

«Толькі што ў Гішпаніі адбыўся напад на мой аўтамабіль з аўтаматычнай зброяй», – напісаў ён у сваім Telegram.

НА ЗДРАДНІКА ШАРЫЯ З ЖОНАЙ НАПАЛІ НЕВЯДОМЫЯ/КАЛАЖ: ГЛАВРЕД СКРЫНШОТЫ: ВІДЭА

Са слоў Шарыя, яго разам з жонкай спрабавалі нібыта забіць два невядомыя чалавекі. Ён падкрэсліў, што за гэта мусіць адказваць гішпанская паліцыя і спецслужбы.

«Павінен пры гэтым заўважыць, што некалькі тыдняў таму сілавікі Гішпаніі атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы замаху. Каб больш з тварамі і прозвішчамі. Сёння замах адбываецца», - сказаў Шарый.

У 2013 годзе Шарыя ў Нідэрландах арыштаваў Інтэрпол на запыт украінскіх уладаў. Аднак у ягонай экстрадыцыі Украіне адмовілі.

Са звестак СБУ, свае відэа Шарый стварае для дыскрэдытацыі Украіны ў інтарэсах расейскіх спецслужбаў.

Анатоль Шарый уцёк у Гішпанію і працягвае там весці сваю антыўкраінскую прапагандысцкую дзейнасць.

Апошнія навіны