BE RU EN

У Берасці жанчына саскочыла з моста ў раку Мухавец

  • 4.03.2024, 10:21

Яе ўдалося выратаваць.

У Берасце жанчына саскочыла з моста ў раку Мухавец, інфармуе БелТА са спасылкай на Берасцейскую абласную ўправу Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях.

У паведамленні сказана, што ў нядзелю, 3 сакавіка, прыкладна а 19.05 супрацоўнікам паступіла паведамленне, што на бульвары Шаўчэнкі ў раку Мухавец з моста саскочыў чалавек. Ратавальнікі, якія аператыўна прыехалі на месца, дасталі жанчыну 1989 года нараджэння з вады і вынеслі яе на бераг. Яе перадалі медыкам. Жанчына знаходзіцца ў бальніцы.

Апошнія навіны