BE RU EN

У МУС назвалі горад у Беларусі, дзе адправяць міліцыянтаў па кватэрах у межах «спецмерапрыемства»

  • 28.03.2024, 18:16

Рэйды пройдуць з 28 да 30 сакавіка.

Управа ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама расказала ў сваім Telegram-канале аб спецыяльным комплексным мерапрыемстве «Правапарадак», якое правядуць з 28 да 30 сакавіка ў адным з гарадоў вобласці.

Як распавялі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама, спецмерапрыемства арганізуюць у Пінску. Супрацоўнікі міліцыі правераць жыхароў горада, якія стаяць на прафілактычных уліках, кватэры «з рэпутацыяй «прытон» і іншыя месцы «канцэнтрацыі асацыяльных элементаў».

Асаблівая ўвага - раней судзімым і тым, што стаяць на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў. Таксама правераць іншаземцаў і асоб без грамадзянства. Акрамя таго, паабяцалі актывізаваць працу па спыненні хуліганства, рабаванняў і крадзяжоў.

Галоўную ж задачу спецмерапрыемства «Правапарадак» абазначылі як раскрыццё злачынстваў «па гарачых слядах» і прафілактыка ўчынення вулічных правапарушэнняў і злачынстваў.

Апошнія навіны