BE RU EN

Галоўная бухгалтарка сельгасарганізацыі Петрыкаўскага раёна некалькі гадоў выкрадала грошы

  • 28.03.2024, 16:51

У гэтым яна задзейнічала і падначаленых.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў аграпрадпрыемстве ў Петрыкаўскім раёне сістэмныя крадзяжы грашовых сродкаў.

Як паведамляе ў прэс-службе МУС, злачынную схему прыдумала галоўная бухгалтарка, уцягнуўшы ў яе траіх падначаленых. Устаноўлена, што 51-гадовая жанчына цягам некалькіх гадоў пераводзіла розныя сумы з рахункаў арганізацыі на сваю банкаўскую картку і карткі падначаленых. Пералічэнні ў бухгалтарскай праграме маскаваліся як разліковыя выплаты. Акрамя таго, фігурантка выводзіла сродкі праз банкаўскія рахункі мужа і сына, якія ніякага дачынення да прадпрыемства не мелі.

Агульная сума шкоды перавысіла 115 тысяч рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва значнай суме. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны