BE RU EN

У Белгарадзе прагрымеў магутны выбух у будынку МУС

  • 27.03.2024, 17:30

У выніку выбуху пашкоджаныя кабінеты бухгалтэрыі.

У сераду, 27 сакавіка, у расейскім Белгарадзе прагрымеў моцны выбух.

Як паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы са спасылкай на відавочцаў, выбух адбыўся ля будынка МУС РФ на праспекце Славы.

Цяпер туды накіроўваюцца пажарныя аўтамабілі і некалькі брыгад хуткай дапамогі. Дарога перацятая. Паводле папярэдняй інфармацыі ёсць пацярпелыя. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Як піша «База», у Белгарадзе «прыляцела» ў будынак абласнога УУС на праспекце Славы.

«У выніку выбуху пашкоджаныя кабінеты бухгалтэрыі ў будынку УМВД. Паводле папярэдняй інфармацыі ёсць пацярпелыя, іх колькасць удакладняецца», - піша канал.

Апошнія навіны