BE RU EN

Відэахіт: Чырвонагаловы дзяцел даў адпор шпаку

  • 17.03.2024, 13:35

Цікавы момант з жыцця птушыных паказалі ў штаце Мічыган.

Фатографка птушак Эмілі Торнга (Emily Tornga) падчас шпацыру заўважыла цікавы момант з жыцця птушак у амерыканскім штаце Мічыган.

Чырвонагаловы дзяцел (Melanerpes erythrocephalus) выявіў у сваім дупле непажаданага госця – звычайнага шпака (Sturnus vulgaris) – і літаральна вырваў і выгнаў захопніка.

Паводле словаў даследнікаў, звычайна менавіта шпакі паводзяць сябе вельмі агрэсіўна пры захопе гнёздаў. Яны нападаюць на іншых птушак і могуць нават забіць птушанятаў і дарослых асобінаў, каб заняць іх дом. Аднак на гэты раз шпаку трапіўся наравісты дзяцел.

Апошнія навіны