BE RU EN

У расейскім Белгарадзе замкнулі гандлёвыя цэнтры і скасавалі заняткі ў школах

  • 16.03.2024, 16:10

У сувязі з рэйдам расейскіх ахвотнікаў.

У Белгародскай вобласці і Белгарадзе прыпыняць работу гандлёвых цэнтраў, школ і каледжаў праз абстрэл. Аб гэтым заявіў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

- Бачу вялікую колькасць зваротаў. Грунтуючыся на бягучай сітуацыі, прымаем пастанову, што гандлёвыя цэнтры Белгарада і Белгародскага раёна ў нядзелю і панядзелак працаваць не будуць, — заявіў Гладкоў.

У тым жа ліку непрацоўныя дні з панядзелка да аўторка будуць мець школы і каледжы рэгіёна.

Нагадаем, 12 сакавіка "Расейскі ахвотніцкі корпус" супольна з двума іншымі падраздзяленнямі прарвалі мяжу з Расеяй і ўзялі пад кантроль некалькі паселішчаў у Белгародскай і Курскай абласцях.

Апошнія навіны