BE RU EN

«Людзі ў шоку»: на «Беларуськаліі» замятаюць сляды пасля смерці працоўнага

  • 29.02.2024, 12:27

Кіраўніцтва прадпрыемства прыгадала пра журнал інструктажу.

У сетцы з'явілася інфармацыя аб гібелі работніка "Беларуськалія". Паведамленне было размешчанае 26 лютага ў неафіцыйнай групе 1-га рудніка ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. Сайт Charter97.org атрымаў пацвярджэнне гэтай інфармацыі. На прадпрыемстве пачалі замятаць сляды надзвычайнага здарэння:

- Пасля трагічнай смерці працоўнага на “Беларуськаліі” ўспомнілі пра жырнал інструктажу ў ахове працы. І тэрмінова далі ўсім падпісацца. Людзі ў шоку.

Праўда, журнал падазроны. З новымі і чысценькімі старонкамі...

Вось і ўсё, што трэба ведаць пра "гаспадарку" і "гаспадарнікаў".

Апошнія навіны