BE RU EN

Netflix апублікавала трэйлер серыяла «Аватар: Апошні маг паветра»

  • 24.01.2024, 21:00

Прэм'ера запланаваная на 22 лютага.

Netflix выпусціў поўны трэйлер будучага серыяла «Аватар: Апошні маг паветра», які з'яўляецца адаптацыяй арыгінальнага анімацыйнага серыяла.

У серыяле ўдала перададзеная атмасфера арыгінала, а акцёры падабраныя на падабенства з персанажамі: Гордан Курм’е – Аанг, Кіявенція Тарбел – Катара, Уладар Агню Озай – Дэніэл Дэ Кім, генерал Айра – Пол Сун Хенг Лі.

Прэм'ера серыялу прызначаная на 22 лютага. Стваральнікі арыгінальнага мультфільма Майкл Дантэ Ды Марціна і Браян Канецка не ўдзельнічаюць у гэтай экранізацыі, але займаюцца анімацыйным фільмам, які прадоўжыць гісторыю Аанга.

Апошнія навіны