BE RU EN

Беларускі актор зняўся ў фільме, які атрымаў чатыры ўзнагароды ў Канах

  • 20.01.2024, 18:38

Гаворка ідзе пра драму «Зона інтарэсаў».

Эміграцыя актывізавала творчыя пошукі беларускіх актораў, якіх усё часцей можна сустрэць у фільмах замежных рэжысёраў. Чарговая знаходка – актор Андрэй Ісаеў, які зняўся ў карціне брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера «Зона інтарэсаў» аб каменданце канцлагера Аўшвіц Рудольфе Хесе, заўважыў тэлеграм-канал «Святы Белавуд».

У фільме «Зона інтарэсаў» Андрэй Ісаеў зняўся ў ролі садоўніка Бронека.

Фільм удзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю 2023 года, а таксама намінаваўся на прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі і «Залаты глобус».

Сам Андрэй з Берасця, у Польшчу эміграваў пасля 2020 года. Тут ён займаецца творчасцю: малюе і выконвае ролі ў кіно.

Апошнія навіны