BE RU EN

Румынія высылае больш за 50 супрацоўнікаў амбасады РФ

  • 8.06.2023, 20:03

Яны маюць 30 дзён, каб пакінуць краіну.

У чацвер, 8 чэрвеня, Румынія абвясціла пра высылку больш як 50 супрацоўнікаў амбасады Расеі ў краіне.

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных справаў Румыніі.

Адзначаецца, што пра гэтыя намеры міністр замежных справаў Румыніі Багдан Аўрэску ўжо праінфармаваў расейскага амбасадара.

Згодна з пастановай Румыніі, РФ павінна скараціць 51 супрацоўніка, сярод якіх 21 дыпламат, а таксама 30 супрацоўнікаў тэхніка-адміністрацыйнага персаналу. Фактычна ў Румыніі павінна застацца расейскіх 11 дыпламатаў і 29 супрацоўнікаў.

Расея сама можа вызначыць, хто менавіта павінен пакінуць Румынію.

Расейскі бок таксама быў праінфармаваны, што ён мае не больш за 30 дзён на выкананне пастановы аб выправаджэнні дыпламатаў.

Як адзначылі ў МЗС Румыніі, гэтая пастанова «адлюстроўвае актуальны ўзровень двухбаковых стасункаў, рэзка зніжаны Румыніяй пасля пачатку агрэсіўнай вайны Расейскай Федэрацыі супраць Украіны».

Апошнія навіны