BE RU EN

Беларусь павялічыла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

  • 1.06.2023, 10:44

Апублікаваная пастанова Саўміна.

Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты павышаны з 1 чэрвеня. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Саўміна №354 ад 31 траўня, якой вызначаны новыя стаўкі.

Мыты на сырую нафту, мазут, бітум нафту, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты павялічаны на 1,8 даляра да 16,2 даляра за тону.

Стаўка мыты на простагонны бензін вырасла на 1 даляр да 8,9 даляара за тону, а на таварныя бэнзіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алівы – на 0,5 даляра да 4,3 даляра за тону.

Апошнія навіны