BE RU EN

«Закрытасць інфармацыі пра здароўе Лукашэнкі раз'ядае сістэму знутры»

  • 29.05.2023, 12:29

Шэпт за спінай дыктатара становіцца ўсё гучнейшым.

- За тры дні «працы з дакументамі» цела Лукашэнкі прывялі ў нармальны стан, каб гісторыя з музеем мадам Цюсо не паўтарылася. Мы ж адзначым залішнюю «сінепальцацэнтрычнасць» як у тых, хто на рэжым працуе, так і ў іншым лагеры. Пытанне здароўя сініх пальцаў важнае, але далёка не вызначальнае ў барацьбе за ўладу, - піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

У кожным выпадку пацвярджаем тэзу аб тым, што сінія пальцы сінія губы стаў закладнікам свайго вобразу «жывейшы за ўсіх жывых». І спроба яму адпавядаць толькі паскарае натуральны працэс.

Адначасова закрытасць інфармацыі пра здароўе раз'ядае сістэму знутры. Усё гучнейшы шэпт, як і з кім дамаўляцца на выпадак "калі дакладна капцы". І нягледзячы на тое, што ўмоўны Віцебск пакуль перамагае, іншыя канкурэнты таксама не спяць у шапку, а ў лазнях вядуць усё больш шчырыя размовы.

Апошнія навіны