BE RU EN

У Віцебску Nissan пратараніў мікробус і вылецеў на ходнік

  • 11.05.2023, 16:03

Тры чалавекі пацярпелі.

Тры чалавекі атрымалі траўмы пры сутыкненні красовэра Nissan з мікробусам у Віцебску, паведамілі ў прэсавай службе МУС. ДТЗ адбылося 11 траўня пад 13.30 на вуліцы Кірава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовая кіроўца Nissan страціла кіраванне аўтамабілем праз разгерметызацыю кола і рэзнулася ў спадарожны мікрааўтобус Mercedes. Ад удару красовэр адкінула на ходнік.

У выніку здарэння траўмы атрымалі тры пасажыры мікробуса. Іх даставілі ў шпіталь для абследавання.

Апошнія навіны