BE RU EN

У Беларусі раптоўна памёр намеснік міністра эканомікі

  • 2.04.2023, 14:46

Чыноўніку было 43 гады.

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі памёр 2 красавіка пасля працяглай хваробы, паведамляе БелТА.

Сяргей Міцянскі нарадзіўся 7 жніўня 1979 года ў Шапятоўцы (Хмяльніцкая вобласць, Украіна). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Лукашэнку. Працаваў на розных пасадах у Менскім выканаўчым камітэце, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрстве эканомікі.

Ад 23 снежня 2020 года займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Беларусі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 26 лістапада мінулага года памёр кіраўнік лукашэнкавага МЗС Уладзімір Макей.

Апошнія навіны