BE RU EN

Няўзораў: У лукашэнкаўскіх адрынах нельга захоўваць нічога больш складанага за рагаткі

  • 2.04.2023, 10:54

Рэакцыя Кітая не выпадковая.

Як паведамляў сайт Charter97.org, сталі вядомыя канкрэтныя месцы ў Беларусі, дзе Лукашэнка можа размясціць ядравую зброю з Расеі.

Вядомы журналіст Аляксандр Няўзораў усумніўся ў здольнасці аб'ектаў часоў СССР адказваць сучасным патрабаванням захоўвання ядравых ракет:

- Як высветлілася, Кітай не проста супраць размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі, а супраць - катэгарычна і нават «нема».

Справа ў тым, што Кітай успрыняў пуцінска-лукашэнкаўскае трызненне сур'ёзна. У паднябеснай ёсць поўныя веды аб тым, ДЗЕ менавіта звар’яцелыя дыктатары могуць «размясціць» ракеты. Месцы іх магчымага базавання вядомыя, ёсць усе фота. Так, разгрэбці і пафарбаваць можна.

Але!

Любое захоўванне любой «ядравай зброі» гэта складаны навукаёмісты працэс з ужываннем адмысловых тэхналогій неймавернай апаратуры, з размяшчэннем лабараторый і калектывам дасведчаных фізікаў-ядзершчыкаў. У лукашэнкаўскіх жа закінутых адрынах нельга захоўваць нічога больш складанага за рагаткі.

Апошнія навіны