BE RU EN

УСУ за дзень адбілі больш за 50 нападаў расейцаў на ўсходзе Украіны

  • 1.04.2023, 19:40

Самыя разлютаваныя баі ідуць за Бахмут, Аўдзееўку і Мар'інку.

Украінскія абаронцы за гэтыя дні адбілі больш за 50 атак расейскіх акупантаў на самых гарачых накірунках. Пра гэта Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў у аператыўнай інфармацыі аб расейскім уварванні на вечар 1 красавіка.

- Праціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. Цягам гэтых дзён падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны было адбіта больш за 50 нападаў супраціўніка. Самымі разлютаванымі застаюцца баі за раёны населеных пунктаў Бахмут, Аўдзееўку і Мар'інку, - паведамілі ў Генштабе УСУ.

На Ліманскім крунку цягам дня праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёнах на поўдзень ад Крамянной і Верхнякаменскага, а на Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках беспаспяхова спрабаваў наступаць пад Аўдзееўкай, Паўночным, Першамайскім і Мар'інкай.

- На Бахмуцкім кірунку вораг не спыняе штурму горада Бахмута. Аднак украінскія абаронцы мужна трымаюць населены пункт. У той жа час вораг вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў Багданаўцы Данецкай вобласці. На Шахцёрскім кірунку цягам дня вораг актыўна ўжываў БпЛА для карэктавання агню артылерыі...,- інфармуе Генштаб.

Апошнія навіны