BE RU EN

Расея назвала сябе «самабытнай краінай-цывілізацыяй»

  • 31.03.2023, 15:53

Дзяржава-агрэсар пнецца быць вялікай.

Крэмль 31 сакавіка апублікаваў "новую Канцэпцыю замежнай палітыкі Расеі". У дакуменце гаворыцца, што Расея "самавызначылася ў якасці самабытнай краіны-цывілізацыі, шырокай еўразійскай і еўраціхаакіянскай дзяржавы, апоры "расейскага свету", аднаго з суверэнных цэнтраў сусветнага развіцця", піша РБК.

Стаўленне Расеі да іншых дзяржаў і міждзяржаўных аб'яднанняў вызначаецца стваральным, нэйтральным або непрыязным характарам іх палітыкі ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі.

У падпісаным Пуціным 31 сакавіка дакуменце пазначана, што «Расея разглядае курс ЗША як галоўную крыніцу антырасейскай палітыкі і рызыкі для сваёй бяспекі, міжнароднага міру, збалансаванага і справядлівага развіцця чалавецтва».

Нагадаем, што міжнародны крымінальны суд 17 сакавіка выдаў ордэр на арышт кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны