BE RU EN

У Барысаве чэргі па ваду

  • 30.03.2023, 16:29

Фотафакт.

У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой. Раніцай у чацвер стала вядома аб аварыі на магістральным трубаправодзе. У выніку без пітной вады засталася старая частка горада і частка новай, паведамляе «Еўрарадыё».

«Барысаўводаканал» паведаміў аб «лакалізацыі» аварыі і папярэдзіў, што пасля яе ліквідацыі «магчымае часовае пагаршэнне якасці пітной вады». Арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах. Пітную ваду мясцовыя жыхары актыўна набываюць у крамах.

Апошнія навіны