BE RU EN

«Вінніцкія скіфы» не далі расейцам прарваць абарону і спалілі танк акупантаў

  • 22.03.2023, 19:26

Відэа.

Байцы 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка не дазволілі расейскім акупантам прарваць лінію абароны Узброеных Сіл Украіны і спалілі варожы танк. Відэа аб тым, як гэта адбываецца, апублікаванае на YouTube-канале брыгады.

На кадрах, выкладзеных брыгадай, паказаны расейскі танк. «Вораг спрабаваў прарваць лінію абароны УСУ. Але не ўлічыў, што наткнуўся на нашых ваяроў, - «Вінніцкіх скіфаў». Хлопцы не проста ўтрымалі пазіцыю, але і знішчылі танк оркаў разам з экіпажам», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Дзе менавіта і калі была знішчаная тэхніка, вайскоўцы не ўказваюць.

Апошнія навіны