BE RU EN

На дронах, якія атакавалі Джанкой, былі намаляваныя мэмы

  • 21.03.2023, 14:05

Расейскі акупанты ўчынілі істэрыку праз кпіны.

На дронах, якія вечарам 20 сакавіка і сёння ноччу атакавалі Джанкой у акупаваным Расеяй Крыме, былі намаляваны мэмы. Фота абломкаў, на якіх гэта бачна, апублікаваў «дарадца кіраўніка Крыма» Алег Кручкоў, перадае gordonua.com.

Мяркуючы з выяў, гаворка аб налепках з мэмамі trollface, якія абазначаюць тролінг. Кручкоў абурыўся мэмамі, але незразумела, калі яны былі нанесеныя на БПЛА - да ўзлёту ці ўжо пасля падзення.

20 сакавіка мясцовыя Telegram-каналы паведамілі, што ў Джанкоі чуваць выбухі і страляніна. Таксама былі звесткі аб тым, што ў горадзе пасля выбухаў часткова знікла электрычнасць.

Украінскія СМІ звярнулі ўвагу, што на відэа, якія публікуюцца ў мясцовых пабліках, перад выбухамі ў горадзе чулі гук, падобны на робату іранскага дрона Shahed-136.

«Радыё Свабода» ў абломках аднаго з БПЛА пазнала кітайскі робат SkyEye.

Са звестак Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны, у выніку выбухаў у Джанкоі знішчаны расейскія крылатыя ракеты "Калібр НК" падчас іх транспартавання па чыгунцы.

Апошнія навіны