BE RU EN

У Камянецкім раёне ў памяшканні памежнага кантролю знайшлі труп вайскоўца

  • 20.03.2023, 20:02

19-гадовы шараговец быў набраны ў кастрычніку 2022 года.

Днём 20 сакавіка ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёна ў памяшканні аддзялення памежнага кантролю "Высока-Літоўск" знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, расказалі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

У ведамстве паведамілі, што 19-гадовы шараговец быў набраны ў кастрычніку 2022 года і праходзіў службу ў Берасцейскай памежнай групе.

На месцы выяўлення цела працуе следча-аператыўная група. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны