BE RU EN

У Энэргадары партызаны ўзарвалі аўтамабіль з «мусарком»-калабарантам

  • 3.02.2023, 10:04

Сярод акупантаў пачалася паніка.

Сёння раніцай у адным з раёнаў акупаванага Энэргадара прагрымеў выбух. Як сцвярджае калабарант і гаўляйтэр Дзмітрый Рогаў, падарваўся аўтамабіль.

Папярэдне, у выніку выбуху загінуў адзін чалавек. На месца выбуху прыбылі расейскія сілавікі.

Калабарант Рогаў піша, што выбухная хваля пашкодзіла вокны ў суседніх дамах і знішчыла як мінімум адзін аўтамабіль, прыпаркаваны побач.

Акупацыйныя ўлады пішуць пра «тэракт». Месца абследуюць на наяўнасць узрыўчаткі.

Разам з тым «РІА-Мелітопаль» сцвярджае, што аўто належала мясцоваму калабаранту, былому міліцыянеру Яўгену Кузьміну, які пайшоў у карныя органы захопнікаў пасля акупацыі горада.

Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў расказаў падрабязнасці выбуху аўто ў Энэргадары. Паводле ягоных слоў, у падарваным аўтамабілі знаходзіўся мясцовы калабарант.

«Сёння хачу пачаць з таго, што іх (акупантаў - рэд.) ліквідацыя ідзе кожны дзень. Напрыклад, сёння ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці, а менавіта ў Энэрадары а 07:30 быў знішчаны аўтамабіль, а можа і не толькі аўтамабіль аднаго з калабарантаў, гаўляйтэраў. Пакуль гэтыя дэталі ўдакладняюцца, крыху пазней мы пра іх абавязкова паведамім», - заявіў ён у эфіры тэлемарафону.

Апошнія навіны