BE RU EN

СМІ: Ельцын яшчэ ў 1992 годзе прарочыў вайну РФ супраць Украіны

  • 1.02.2023, 11:20

Рассакрэчаны запісы Архіва нацбяспекі ЗША.

Падчас размоў з амерыканскім кіраўніком Джорджам Бушам-старэйшым у 1992 годзе прэзідэнт РФ Барыс Ельцын назваў Украіну «галоўным дэстабілізацыйным чыннікам».

Як гаворыцца ў рассакрэчаных запісах Архіва нацбяспекі ЗША, тэма стасункаў РФ з Украінай усплывае практычна ва ўсіх размовах.

Сцвярджаецца, што Ельцын імкнуўся развязаць спрэчкі «мірным шляхам», але тут жа складаў казкі аб пагрозах «нацыяналістычных груп у парламенце». Першага прэзідэнта Украіны, камуніста, Леаніда Краўчука Ельцын падтрымліваў, «разумеючы ўнутраны ціск», з якім той нібыта «сутыкаўся» ў Вярхоўнай Радзе з праўкраінскімі сіламі.

У адной з размоў Ельцын заявіў, што Украіна з'яўляецца «нашым галоўным дэстабілізацыйным чыннікам». Але запэўніваў Буша, што «югаслаўскага выпадку ў расейска-ўкраінскіх стасунках не будзе».

Адзначаецца, што ў той жа перыяд Украіна, Казахстан і Беларусь пагадзіліся перадаць усю сваю ядзерную зброю Расеі.

Апошнія навіны