BE RU EN

Даляр у Беларусі імкліва памкнуўся ўгору

  • 31.01.2023, 11:14

Амэрыканская валюта даражэе пятыя таргі запар.

Даляр даражэе пятыя таргі запар, але ўсё яшчэ ніжэйшы за 2,7 рубля.

Сёння на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы амэрыканская валюта падаражэла адразу на 2,47 капейкі і вырасла да 2,6715 беларускага рубля.

Таргі еўрам пакуль не пачыналіся, яно на адзнацы 2,8782 рублі.

Расейскі рубель патаннеў на 1,24 капейкі, сотня каштуе 3,7996 беларускага рубля.

У панядзелак даляр падаражэў на 0,59 капейкі і каштаваў 2,6468 беларускага. Еўра вырас на 0,90 капейкі, ацэньваўся на 2,8782. Сотня расейскіх рублёў патаннела на 0,03 капейкі і знізілася да 3,8120 беларускага рубля.

Апошнія навіны