BE RU EN

У Менску затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

  • 30.01.2023, 18:56

Яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Раніцай 30 студзеня сілавікі затрымалі 34-гадовую спявачку Аляксандру Захарык, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле звестак праваабаронцаў, дома ў яе прайшоў ператрус. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Цяпер яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Аляксандра Захарык – беларуская спявачка ў стылі соўл, джаз, фанк. Удзельнічала ў праекце «Голас» і адборы на «Еўравізію».

Апошнія навіны