BE RU EN

Горад пад Менскам павялічыўся ў плошчы на 100 гектараў

  • 30.09.2022, 18:18

У красавіку 2021-га гэты горад займаў 733 гектары.

Пастановай уладаў Менскай вобласці пашыраюцца межы горада Узда і прылеглых да яго сельскіх саветаў. Адпаведную пастанову Менскага аблсавета дэпутатаў апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Паведамляецца, што плошчу Узды павялічаць да 834,26 гектара. На красавік 2021-га гэты райцэнтр займаў 733 гектары. Гэта значыць горад прырасце больш як на сотню гектараў.

Акрамя таго, павялічаныя плошчы Нёманскага і Уздзенскага сельсаветаў да 22 520,88 і 28 349,86 гектара адпаведна.

Апошнія навіны