BE RU EN

Украінскі спецназ разграміў калону ворага ў Данецкай вобласці

  • 29.09.2022, 15:07

Момант удару па расейскім танку паказалі на відэа.

Украінскія воіны прадаўжаюць знішчаць варожую тэхніку і жывую сілу расейскага акупацыйнага войска. Спецпрызначэнцы Нацыянальнай гвардыі ўдарылі па расейскай калоне ў Данецкай вобласці.

Сярод іншага быў знішчаны танк ворага. Відэа ўдараў паказалі ва Управе стратэгічных камунікацый Узброеных сілаў Украіны.

«Спецпрызначэнцы Нацыянальнай гвардыі знішчылі танк ворага ў Данецкай вобласці. Астатняя частка калоны была абстраляная», – адзначылі ў Страткаме.

На відэа відаць расейская калона, якая рухаецца па дарозе. У нейкі момант украінскія ваяры падбіваюць бронятэхніку, якая рухаецца наперадзе. Яна загараецца.

Апошнія навіны