BE RU EN

Ваяр УСУ адным залпам з «Града» знішчыў 54 адзінкі расейскай тэхнікі

  • 28.09.2022, 19:02

За гэта яго ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені.

Украінскі вайсковец з Роўна Зміцер Варонскі, які служыць ва УСУ паводле кантракту, зладзіў расейскім захопнікам «гарачую сустрэчу» на Данбасе. Аднойчы ён расстраляў адным залпам з ракетнай сістэмы залпавага агню «Град» адразу 54 адзінкі тэхнікі акупантаў.

Ваенны расказаў «Суспільне Рівне», што знішчыў варожую калону яшчэ ў першыя дні шырокамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. За гэта яго ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені.

24-гадовы абаронца Украіны расказаў, што РСЗА «Град» за 20 секундаў выпускае 40 снарадаў.

Ён адзначыў, што гэтую калону ён з субратамі шукалі дзень ці два. А калі знайшлі, знішчылі яе адным залпам.

– Яна ехала – і я адным пакетам (снарадаў, – рэд.) разбамбіў 54 адзінкі тэхнікі. Гэта праца нашай брыгаднай выведкі, артвыведкі. Яны даюць нам цэлі – а мы ўжо працуем, – расказаў украінскі вайсковец.

Знішчыць варожую калону было нялёгка і вельмі небяспечна. Бо «Град» страляе максімальна на 21 кіламетр, таму для трапнага агню трэба было падабрацца бліжэй. Воіны УСУ тады пад'ехалі на адлегласць 5 кіламетраў, а пасля знішчэння калоны ім давялося хутка з'язджаць адтуль.

Апошнія навіны