BE RU EN

Meta сарвала спецаперацыю Кітая ў стварэнні ўплыву на выбарнікаў у ЗША

  • 27.09.2022, 20:13

Сетка ботаў падтрымлівала фэйкавыя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram.

Meta сарвала першую спецаперацыю Кітая ў сацыяльных сетках для стварэння ўплыву на выбарнікаў у ЗША напярэдадні прамежкавых выбараў у лістападзе. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы Meta.

"Кітайскія аперацыі, якія мы спынялі раней, былі накіраваныя на спажыўцоў у Паўднёвай Азіі, гэтая ж непасрэдна ўплывала на амерыканцаў і будучую выбарчую кампанію", – заявіў кіраўнік аддзела глабальнай выведкі пагрозаў Meta Бэн Німа.

Паведамляецца, што сетка ботаў падтрымлівала фэйкавыя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram, але ў Meta пакуль недастаткова доказаў, каб сказаць, хто менавіта ў Кітаі стаіць за гэтай дзейнасцю.

Паводле справаздачы, з лістапада 2021 года ўладальнікі фэйкавых старонак называлі сябе ліберальнымі і кансерватыўнымі амерыканцамі.

Апошнія навіны