BE RU EN

Украінскі памежнік збіў антыдронавай стрэльбай варожы беспілотнік

  • 24.09.2022, 14:56

Разведгрупа знайшла прыземлены коптар.

З пачатку верасня памежнікі збілі 2 расейскія беспілотнікі. Адзін з іх быў збіты антыдронавай стрэльбай.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ДПСУ.

«На мяжы з краінай-агрэсарам баец збіў беспілотнік антыдронавай стрэльбай», - гаворыцца ў паведамленні.

Разведгрупа знайшла прыземлены коптар. Побач з ім ляжаў боепрыпас, які акупанты павінны былі скінуць на ўкраінскі пасёлак.

Апошнія навіны