BE RU EN

У «Яндэкс Go» адбыўся маштабны збой у Беларусі і Расеі

  • 23.09.2022, 18:43

Беларусы не маглі замовіць таксі.

У сервера "Яндэкс Go" адбыўся маштабны збой у Расеі. Непаладкі былі і ў беларускіх кліентаў, якія не маглі замовіць таксі, піша zerkalo.io.

Удакладняецца, што дадатак цяпер дзейнічае, але кошт паездкі вырас у разы.

У прэс-службе «Яндэкса» паведамілі, што ў некаторых карыстальнікаў маглі назірацца праблемы з замовай таксі «з тэхнічных прычын».

«Цяпер сэрвіс працуе ў штатным рэжыме. Мы прыносім прабачэння за нязручнасці і робім усё, каб такога не паўтарылася», - паведаміла кампанія.

Апошнія навіны