BE RU EN

Ілля Шкурын забіў гол у дэбютнай гульні за «Макабі» Петах-Ціква

  • 13.09.2022, 16:09

Да гэтага беларускі футбаліст прыпыніў кантракт з расейскім клубам.

Беларускі нападнік Ілля Шкурын забіў у першым матчы за «Макабі» Петах-Ціква, паведамляе tribuna.com.

Шкурын адзначыўся на 20-й хвіліне сустрэчы супраць «Хапаэля» з Рышон-Ле-Цыёна.

Каманды згулялі ўнічыю 2:2.

Незадоўга да гэтага Шкурын прыпыніў кантракт з ФК ЦСКА.

Адзначым, што пасля выбараў у Беларусі футбаліст выступіў супраць гвалту. Ён адмовіўся прыязджаць у нацыянальную каманду пры рэжыме Лукашэнкі.

Апошнія навіны