BE RU EN

У Крыме «ўзляцела ў паветра» расейская авіябаза

  • 9.08.2022, 16:25

Відавочцы паведамляюць, што чулі не менш за сем выбухаў.

Відавочцы паведамілі аб некалькіх выбухах ля расейскага вайсковага аэрадрома Сакаў у анэксаваным Крыме. Ён размешчаны ля пасёлка Новафедараўкі на захадзе паўвострава. Як мяркуецца, там гараць склады з боепрыпасамі, піша «Крым.Реалии».

Што стала прычынай выбухаў - не паведамляецца. Аэрадром знаходзіцца ў глыбокім тыле - больш, чым у 200 кіламетрах ад найбліжэйшых украінскіх пазіцый у Херсонскай вобласці.

Відавочцы паведамляюць, што чулі не менш за сем удараў.

Апошнія навіны