BE RU EN

Расейскія прапагандысты ўжо не хаваюць, што РФ адпраўляе на вайну зняволеных

  • 8.08.2022, 20:14

Вярбоўшчыкі ад ПВК «Вагнера» пабывалі ўжо як мінімум у 17 калоніях у 10 рэгіёнах РФ.

Расейскія прапагандысты ў сваіх сюжэтах прызналі, што РФ адпраўляе на вайну ва Украіну зняволеных.

Напрыклад, прапагандыст Мікіта Міхалкоў у сваёй праграме Бесагон ТВ распавёў пра адзін такі выпадак, якіх, магчыма, нямала, паведамляе «Медуза».

У сваёй праграме Міхалкоў расказвае пра «гераічную» гібель зняволенага Канстанціна Тулінава на Данбасе.

«У лютым 2023 года ён мог выйсці на волю. Але вясной 2022 года ён падаў прашэнне з просьбай адправіць яго на фронт, на Данбас. Гэтае прашэнне было задаволенае», - заявіў Міхалкоў.

Акрамя таго, у сюжэце ёсць каментар нібыта «аднапалчаніна» Тулінава, які сцвярджаў, што зняволенаму «перабіла ногі». Паводле ягоных слоў, Тулінаў нібыта прыкрываў адступленне і падарваў сябе разам з трыма ўкраінскімі вайскоўцамі, калі астатнія вырашылі адысці ў сховішча. Гэта адбылося 14 ліпеня.

«Дзяржава адказала яму падзякай за яго подзвіг. Пасмяротна ён быў памілаваны і быў прыраўнаваны да ўдзельнікаў баявых дзеянняў з усімі адсюль ільготамі і выплатамі, якія належаць сем'ям загінулых», - сцвярджае прапагандыст.

Са звестак расейскіх СМІ, гэта мог быць анстанцін Тулінаў, які ў 2019 годзе праславіўся тым, што ў СІЗА Крыжы ўдзельнічаў у збіванні і катаваннях зняволеных.

Ён апынуўся ў ліку першых зняволеных ПК-7 Ябланеўка, каго завербавала ПВК Вагнера. Са слоў сваякоў асуджаных, першую групу вывезлі ўночы 6 ліпеня, як мяркуецца, 9-10 ліпеня яны прыехалі ў Растоў-на-Доне, дзе яны на працягу двух тыдняў павінны былі трэніравацца, а затым адправіцца на вайну.

Раней расейскія СМІ паведамлялі, што вярбоўшчыкі ад ПВК «Вагнера» пабывалі ўжо як мінімум у 17 калоніях у 10 рэгіёнах Расеі. Іх прапановы прынялі больш за тысячу зняволеных.

Апошнія навіны