BE RU EN

Расейскі прапагандыст выйшаў на сцэну з чалавечым чэрапам

  • 28.08.2022, 14:13

І крычаў у залу нацысцкія лозунгі.

Расейскі прапагандыст Ігар Мангушаў анансаваў свой выступ як «стэндап на вайсковую тэматыку». Ён трымаў у руках чалавечы чэрап, расказваў, што той нібыта належыць абаронцу «Азоўсталі».

Відэа выступу Мангушава апублікавана ў сацсетках, паведамляе Цензор.НЕТ.

Мангушаў заявіў са сцэны, што расейцы будуць забіваць украінцаў, але ідзе «вайна з ідэяй».

Зала падтрымала акупанта з чэрапам у руцэ. Адзін са слухачоў спытаў: «Як ты думаеш, ён зразумеў, што такое «рускі свет»?

Ігар Мангушаў называе сябе «авантурыстам і паліттэхнолагам». Ён з'яўляецца лідарам рускага нацыяналістычнага руху «Светлая Русь». СМІ называлі Мангушава адным з аўтараў ідэі выкарыстання літары «Z» як сімвала расейскага ўварвання ва Украіну.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны