BE RU EN

Ніне Багінскай забаранілі паляваць

  • 19.08.2022, 21:23

Вядомая актывістка наводзіць страх на лукашыстаў.

У пятніцу, 19 жніўня, у Менску прайшоў суд над вядомай актывісткай Нінай Багінскай. Разглядалася пытанне аб накладанні на яе абмежаванняў праз неаплачаны штраф, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

У сакавіку на Дзень Волі Ніна Багінская выйшла ў цэнтр Менска з бел-чырвона-белым сцягам. У красавіку яе за гэта асудзілі, прызначыўшы штраф 1600 рублёў. Багінская не стала яго аплачваць, таму суд прыняў пастанову накласці на яе абмежаванні.

У выніку 75-гадовай актывістцы цяпер забаронена паляваць, кіраваць аўтамабілем і маламернымі суднамі. Акрамя таго, аператарам сувязі забаранілі даваць ёй паслугі мабільнай сувязі, інтэрнэту і тэлевізіі.

Апошнія навіны