BE RU EN

У Менску спынілі працу двух прадпрыемстваў для перапрацоўкі мяса і рыбы

  • 19.08.2022, 9:37

Абодва размешчаныя ў Першамайскім раёне сталіцы.

У Менску на два прадпрыемствы перапрацоўкі мяса і рыбы прыйшлі супрацоўнікі АБЭЗ і санстанцыі - яны знайшлі парушэнні санітарных нормаў. У выніку іх праца была прыпыненая. Пра гэта паведамляе сталічная міліцыя.

Абодва прыватныя прадпрыемствы размешчаны ў Першамайскім раёне Менска. Пазначана, што парушэнні нашы пры перапрацоўцы паўфабрыкатаў з мяса і рыбы.

«Знойдзена 100 кілаграмаў мясной і 30 кілаграмаў рыбнай прадукцыі, якая не адпавядае санітарным нормам. Гэтая прадукцыя згодна з заключэннем раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з улікам патрабаванняў да яе вытворчасці прызнаная непрыдатнай да далейшага выкарыстання», — гаворыцца ў паведамленні.

Прадаваць прадукцыю забаранілі, дзейнасць прадпрыемстваў прыпынілі.

Апошнія навіны