BE RU EN

Выбухі пад Джанкоем: з'явілася відэа збою тэхнікі РФ да ўдару

  • 16.08.2022, 14:24

Расейскія войскі маглі панесці вялізныя страты.

У акупаваным Крыме ля чыгуначнай станцыі «Азоўскае», размешчанай недалёка ад месца выбухаў вайсковых складоў, знаходзілася вялікая колькасць вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў.

Відэа апублікавалі ў тэлеграм-канале, паведамляе «Апостроф».

«Паглядзіце, колькі вайсковай тэхнікі і бк было ў акупантаў каля чыгуначнай станцыі «Азоўскае» ў Крыме, дзе сёння адбыўся выбух… За грошы, што яны на гэты хуліярд тэхнікі патрацілі, можна было б «Масквабад-2» з Крамлём на Марсе пабудаваць»! - Пішуць у сацсетках.

У выніку выбухаў у «Азоўскім» пашкоджаная чыгунка. Блізу дзвюх тысяч чалавек эвакуяваныя з зоны дэтанацыі набояў.

Апошнія навіны