BE RU EN

У Беларусі ўнеслі чарговыя змены ў Правілы дарожнага руху

  • 13.08.2022, 20:07

Яны датычацца нормаў паркоўкі.

Паводле статыстычных звестак, у Менску на жнівень 2022 года налічваецца амаль 2000 экааўто, колькасць іх увесь час павялічваецца, піша «Комсомолка».

- З 27 кастрычніка 2022 года ў ПДР набываюць моц змены, згодна з якімі электрамабілям будзе дазволена ездзіць па паласе руху грамадскага транспарту. Яшчэ адна змена - на месцах зарадкі аўтамабіляў будзе забаронена паркавацца аўтамабілям з рухавікамі ўнутранага згарання.

А калі электрамабіль будзе прыпаркаваны на гэтым месцы, але не будзе зараджацца, то гэта таксама будзе парушэннем, - расказала інспектарка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Вікторыя Супрун.

Апошнія навіны