BE RU EN

У Данецку гарыць нафтабаза

  • 6.07.2022, 21:50

Відэафакт.

Жыхары акупаванага Данецка паведамілі аб тым, што ў Кіраўскім раёне места гарыць нафтабаза. Пра гэта ў сераду, 6 ліпеня, паведамляюць мясцовыя публічныя суполкі.

Што стала прычынай яе загарання, пакуль невядома. Аднак у так званай "ДНР" заявілі, што пажар шугануў пасля абстрэлу УСУ.

Таксама ў сеціве з'явіліся фота і відэа, на якіх відаць вялізны стаўбун чорнага дыму, які бачны за шмат кіламэтраў.

Апошнія навіны