BE RU EN

Абітурыентка з Ліды набрала 100 балаў на ЦТ у матэматыцы і беларускай мове

  • 5.07.2022, 18:37

Школу яна скончыла з сярэднім балам атэстата 10.

Выпускніца лідскай сярэдняй школы №8 Анастасія Більдзь набрала максімальныя балы на тэставанні адразу ў двух прадметах - матэматыцы і беларускай мове, паведамляе Міністэрства адукацыі.

Дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах у матэматыцы і хадзіла на дадатковыя заняткі беларускай мовы ў школе, а з сярэдзіны 10 класа здавала рэпетыцыйныя тэставанні. Школу яна скончыла з сярэднім балам атэстата 10.

Анастасія плануе паступаць у БДУІР на спецыяльнасць "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання".

Апошнія навіны