BE RU EN

ISW: Партызаны паспяхова атакуюць чыгункі, якія выкарыстоўвае Расея

  • 5.07.2022, 8:54

Дыверсійная кампанія добра арганізаваная.

Украінскія партызаны, падобна, накіраваныя на чыгуначныя шляхі, якія выкарыстоўвае Расея каля часова акупаванага Мелітопаля ў Запарожскай вобласці. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW) у зводцы за 4 ліпеня.

У Інстытуце пералічылі атакі партызанаў, пра якія стала вядома ў апошнія дні.

3 ліпеня ўкраінскія партызаны ўзарвалі чыгуначны мост каля акупаванай Любімаўкі паміж Мелітопалем і Такмакам Запарожскай вобласці, што, верагодна, перашкодзіла расейскім намаганням у перавозцы запасаў з Крыма на лінію фронту ў Запарожскай вобласці.

2 ліпеня пад Мелітопалем украінскія партызаны пусцілі пад адхон чарговы расейскі бронецягнік з боепрыпасамі.

Раней яны наносілі ўдары па расейскіх бронецягніках і лакаматывах у Мелітопалі ў канцы красавіка і сярэдзіне траўня.

Аналітыкі ISW прыйшлі да высновы, што такая мадэль актыўнасці можа ўказваць на скаардынаваную партызанскую кампанію супраць чыгунак, якія выкарыстоўвае Расея для вядзення вайны супраць Украіны.

Апошнія навіны