BE RU EN

Абаронцы Украіны ліквідавалі камандзіра «вагнераўцаў»

  • 30.06.2022, 16:56

Яны таксама захапілі зброю і дакументы акупантаў і выйшлі з расейскага тылу на варожым БТР.

Абаронцы Украіны ліквідавалі камандзіра наймітаў і выйшлі з расейскага тылу на варожым БТР.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку галоўны рэдактар Цэнзора.НЕТ Юры Бутусаў.

«26 чэрвеня група «Лукас» Сіл спецыяльных аперацый зладзіла паспяховую засаду і знішчыла 5 наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» УС РФ. Быў захоплены цэлым і непашкоджаным БТР-82А, на якім перамяшчаліся расейцы, і наша група выйшла з расейскага тылу на варожым, - напісаў ён.

Бутусаў дадаў, што ўкраінскія воіны знішчылі камандзіра наймітаў - Данііла Дапуа са Свярдлоўскай вобласці. А таксама захапілі зброю і дакументы «вагнераўцаў».

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны