BE RU EN

Генштаб УСУ паведаміў пра новы поспех на Данбасе

  • 27.06.2022, 9:01

На некаторых напрамках украінскія байцы прымусілі ворага адступіць.

Расейскія акупанты праводзяць уладкаванне новых пазіцый у раёне Мікалаеўкі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведамляе Генштаб УСУ.

Украінскія абаронцы тым часам чарговы раз сарвалі планы акупантаў і спынілі варожы наступ.

"На Бахмуцкім напрамку ажыццяўляў абстрэлы нашых пазіцый з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Спорнае, Бераставое, Белагораўка, Клінава і Зайцава. Удар армейскай авіяцыі зафіксаваны ля Пакроўскага. Нашы воіны знайшлі і абясшкодзілі дыверсійна-выведвальныя групы паблізу ад Спорнага і Якаўлеўкі. А таксама адбілі штурм у напрамку Клінава. Варожы наступ у раёнах населеных пунктаў Берастава і Вяршыня спынены. Акупанты адышлі. Праціўнік праводзіць добраўпарадкаванне новых пазіцый, у тым ліку і блокпастоў у раёне Мікалаеўкі", – гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

Таксама стала вядома, што ўкраінскія байцы мелі пэўныя поспехі паблізу Верхнякаменкі і прымусілі ворага адступіць.

Апошнія навіны