BE RU EN

Беларускі вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя - «уваскрэс»

  • 25.06.2022, 14:09

Незвычайны інцыдэнт здарыўся ў Бярозаўскім раёне.

Увечары 18 чэрвеня 61-гадовы жыхар в. Падкраічы Бярозаўскага раёна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, распачаў у сям'і скандал.

Падчас сваркі мужчына выбег у двор, пагражаючы накласці на сябе рукі. Неўзабаве пачуліся два стрэлы, пасля чаго прыбеглі сваякі. Убачыўшы на зямлі нерухомае цела скандаліста, яны выклікалі хуткую дапамогу, а медработнікі адпаведна паведамілі ў праваахоўныя органы.

Як піша bereza.by, калі на месца здарэння прыбылі хуткая і міліцыя, высветлілася, што хуліган «уваскрос», патлумачыўшы прысутным свае паводзіны жаданнем разыграць сям'ю.

Мужчыну пагражае тэрмін за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі. З ягоных слоў, гладкаствольную паляўнічую стрэльбу неўстаноўленай мадэлі ён нібыта знайшоў.

Апошнія навіны