BE RU EN

Усе грошы пайшлі на вайну: Паказальныя кадры маштабнага бедства ў Расеі

  • 8.05.2022, 14:13

Услед за масавымі пажарамі пайшоў «чорны дождж».

Краіну-агрэсарку Расею ахапілі маштабныя пажары, шалеюць у Краснаярскім краі, Кемераўскай, Омскай і Іркуцкай абласцях, у выніку чаго згараюць цэлыя населеныя пункты. Тэхнікі для ліквідацыі агню няма – усё пайшло на вайну супраць Украіны.

Пра масавыя пажары ў Расеі паведамляюць у TJ.

Маштабныя пажары ў Сібіры праз моцныя вятры з лясоў перакідваюцца на розныя населеныя пункты і аўтамабільныя стаянкі, выпальваючы іх дашчэнту. Як паведамляюць, страты катастрафічныя, а таксама ёсць загінулыя.

У той самы час з масавымі пажарамі ў Краснаярску ўзнікла пылавая бура і пайшоў "чорны дождж" – яго нашы продкі называлі "знакам Гасподнім". Верагодна, так прырода расплачваецца расейцам за тысячы забітых і закатаваных украінцаў.

Апошнія навіны